Справаздача настаўніка хіміі Чарнецкай А.С. аб правядзенні мерапрыемстваў у рамках тыдня фізікі і хіміі
У адпаведнасці з планам работы ўстановы адукацыі на 2015/2016 вучэбны год ва ўстанове праведзены Тыдзень фізікі і хіміі з 18.01.2016 па 23.01.2016.
У мерапрыемствах Тыдня прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў(68 вучняў).
Тыдзень быў адкрыты ў панядзелак агульнашкольнай лінейкай пад назвай “Старт ў краіну фізікі і хіміі”. Удзел у адкрыцці прынялі вучні, якія вывучаюць хімію: Ільясевіч В.,Нікіціна М., Рубан П., Дудко А.
На працягу Тыдня дзейнічала кніжная выстава “ У свеце цікавага з вобласці хіміі”.
У панядзелак (18.01) для вучняў 5-6 класаў быў прапанаваны прагляд прэзентацыі “ Кароткія звесткі з гісторыі хіміі”. Дзеці пазнаёміся з кароткай гісторыяй развіцця хіміі, даведаліся аб прамой сувязі хіміі з жыццядзейнасцю чалавека і разнастайнасці выкарыстання хімічных ведаў на практыцы, у паўсядзённым жыцці.
Таксама паміж вучнямі 10-11 класаў прайшла інтэлектуальная гульня “ Слабое звяно ў неарганіцы” з выкарыстаннем прэзентацыі і заданняў як тэарытычнага , так і практычнага характару. Гэта мерапрыемства садзейнічала пашырэнню і паглыбленню ведаў вучняў , развіццю лагічнага мыслення, памяці і пазнавальнай актыўнасці, акрамя таго інтэлектуальная гульня з хімічным зместам стумулявала цікавасць да прадмета, вучыла школьнікаў выкарыстоўваць накопленыя веды ў жыцці, выхоўвала у іх імкненне пашыраць кругагляд і не астанаўлівацца на дасягнутым. У выніку гульні першае месца заняла кохан А. вучаніца 11 класа, другое – Нікіціна М., трэцяе – Савіцкая Г.( вучаніца 11 класа).
Для вучняў 7 класа прайшла конкурсная праграма “ Першапачатковыя хімічныя паняцці”. Удзельнічалаі 2 каманды(каманда “ Кіслоты” капітан Платановіч Я. і члены яго каманды: Кулік А. Сізоў В.; каманда “ Золата” і яе капітан Кенько А., удзельнікі каманды – Марыніна П., Клімец Л.). Увыніку дзеці змаглі паўтарыць асноўныя паняцці пройдзенага матэрыялу, выкарыстоўваліся прадметныя веды ў час гульні; садзейнічала мерапрыемства матывацыі да вывучаемага прадмета, развіццю асобы: працы ў камандзе, а таксама развіццю мовы і мыслення школьнікаў пры вусным адказе. У выніку перамагла каманда Платановіча Я.
У пятніцу для вучняў 8-9 класаў была праведзена віктарына “ Падарожжа ў свет неарганічных рэчываў”. Гэта мерапрыемства дапамагае ў рэалізацыі кампетэнтнага падыходу да навучання хіміі праз развіццё пазнавальнай актыўнасці, павышэння цікавасці да прадмета, праяўленне арыгінальнасці і вынаходства, работа ў супрацоўніцтве. Удзельнічалі 2 зборныя каманды: каманда “Шыпучкі” ( капітан Шумская В.) і каманда “ Кіслоты” ( капітан Паланевіч А.). Дзеці мелі магчымасць праверыць свае веды, паспрабаваць сябе ў якасці эксперта, папрацаваць у журы, у камандзе і г.д. Але мерапрыемства паказала, хто добра вучыцца, той і выйграе, веды патрэбна ўсюды. Перамагла каманда Шумскай В.
Таксама ў пятніцу вучням старэйшых класаў быў прапанаваны прагляд прэзентацыі “ Хімчыстка дома”, дзе вучні пазнаёміліся з рознымі відамі пятнаў і як з імі можна змагацца ў хатніх умовах, вучням былі ў канцы раздадзены памяткі “ Хімчыстка дома”.
У суботу для вучняў 8-11 класаў быў прапанаваны фізіка-хімічны конкурс “ Я пазнаю навукі”. Дзеці пазнаёміся з кароткай гісторыяй развіцця хіміі, даведаліся аб прамой сувязі хіміі з жыццядзейнасцю чалавека і разнастайнасці выкарыстання хімічных ведаў на практыцы, у паўсядзённым жыцці, а таксама вучням былі прапанаваны розныя цікавыя доследы і эксперыменты; садейнічала пашырэнню і паглыбленню сваіх ведаў з вобласці хіміі. Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі аказаліся: Сізоў А., Савіцкі Р., Лешчанка А.
На працягу тыдня праходзіў конкурс крыжаванак. Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі аказаліся наступныя вучні: Дудко А., Рубан П., Шумская В.
Вучням быў прапанаваны конкурс казак на тэму “ Хімічны элемент”, “ Хімія вакол нас”. Першае месца раздзялілі паміж сабой Дудко А. і Нікіціна М.
Вучням быў прапанаваны конкурс лістовак “ Гэта цудоўная навука - хімія”. Найбольш актыўным удзельнікам аказалася – Нікіціна М.
За актыўны ўдзел у мерапрыемствах, за выкананне заданняў усе ўдзельнікі былі адзначаны салодкімі прызамі і добрымі адзнакамі.
На школьнай лінейцы былі агучаны вынікі мерапрыемстваў і ўручаны граматы пераможцам.