Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гісторыя стварэння краязнаўчага музея

Дата: 20 июня 2017 в 10:30, Обновлено 14 сентября 2017 в 11:44

Гісторыя стварэння музея

Гісторыя музея бярэ свій пачатак у далёкіх ужо 1980-х гадах, калі на трэцім паверсе школы быў створаны “ Куток баявой славы”. Актыўна работа па стварэнню музея праводзілась у часы кіраўніцтва школай Міхалкоўскім К.А. і Рабцавым П.А., якія ўнеслі новыя задумкі, ідэі ў фазу стварэння музея. Адкрыты музей быў у 1995 годзе, калі гэта справа была даручана мясцоваму краязнаўцу , Чалавеку з вялікай літары  Багдановіч Марыі Іванаўне.

На працягу ўсёй сваёй дзейнасці галоўнымі задачамі музея былі: 1. патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення; 2. забяспячэнне захаванасці каштоўнасцей гісторыі, культуры, прыроды; 3. пашырэнне ведаў пра значныя падзеі мінуўшчыны і сучаснасці.

У 2000-х гадах на базе музея працавалі гурткі “Музеязнаўства”, “Юных экскурсаводаў”. Штогод гісторыка-краязнаўчы музей школы прымае да паўтысячы наведвальнікаў. Яго гасцямі былі жыхары розных куткоў Беларусі, Францыі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі. Сярод іх паэтыі пісьменнікі – Бутэвіч Ан., Ул. Арлоў, В.Шніп, Д. Бічэль, П. Савоська, М. Казлоўскі, В. Скарабагаты, археолаг Калядзінска Л., Мірыам Паўлоўская і інш.

Накірункі  дзейнасці

Савет музея ўключыўся ў турысцка-краязнаўчую экспедыцыю “ Наш  край “, выбраў накірункам сваёй дзейнасці пошукава-даследчую работу па гісторыі Залесся і школы, папулярызацыю краязнаўства і турызму. Сабраны матэрыялы па жыццю і творчасці М.К.Агінскага, гісторыі Залесся ў гады  І і ІІ Сусветных войнаў.

Экспанаты

Экспазіцыя музея створана на падставе музейных прадметаў з уласных фондаў. На 1 студзеня 2016 года у музеі налічвалася 233 экспанатаў, у т.л. 182 –асноўнака фонду. Найбольшую цікавасцьу наведвальнікаў выклікаюць старажытныя праылады працы, косці маманта. Плошча музея складае 48 м<sup>2</sup> .

Асноўныя формы работы ў музеі

  • экскурсіі;
  • папаўненне фондаў музея;
  • тэматычныя вечарыны
  • віктарыны
  • сустрэчы з славутымі землякамі
  • ветэранамі ВАв і працы, выпускнікамі;
  • музейныя ўрокі

Асноўныя раздзелы экспазіцыі

  • Старажытнае Залессе;
  • М.К.Агінскі;
  • На скрыжаванні дарог і падзей;
  • Залессе ў гады ВАв;
  • Этнагафічны;
  • Лёсам звязаныя з Залессем;
  • Гісторыя школы
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.