Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Змест экспазіцыі

Дата: 20 июня 2017 в 10:31, Обновлено 6 октября 2017 в 09:50

Сваю частку адметнасці краю дэманструе экспазіцыйны раздзел “Хата – сусвет беларуса”, які аднаўляе жыццё і побыт нашых продкаў. Тут сабраны жаночае і мужчынскае адзенне,  вышываныя рушнікі, настольніцы, прасціны, саматканыя коўдры, посуд, мэбля, прылады працы. Тут наведвальнікам  ёсць магчымасць зразумець пэўныя побытавыя, сямейныя традыцыі. Для таго, каб скласці цэласнае ўяўленне пра культуру і быт рэгіёна, прапануюцца экспанаты  пра народныя промыслы і рамёствы, штодзённае жыццё сялян.

Па экспазіцыі “Гісторыя школы” можна прасачыць станаўленне і развіццё адукацыі ад XIX ст. да нашых дзён у вёсцы Залессе і ў мікрараёне школы. Тут у храналагічным парадку паказана з’яўленне і далейшае развіццё школьнай адукацыі, а таксама дасягненні сучаснай школы.

Адна з найбуйнейшых экспазіцый “Залессе ў гады Вялікай Айчыннай вайны” знаёміць наведвальнікаў з ветэранамі і ўдзельнікамі ВАВ, салдацкімі ўдовамі, жыхарамі вёскі загінуўшымі ў гады вайны. Змест гэтай экспазіцыі дапаўняюць узнагароды, копіі і арыгіналы дакументаў ветэранаў ВАВ, салдацкія рэчы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.