Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Дзяржаўныя святы

Дата: 28 июля 2017 в 23:42

<font face="arial, sans-serif"><font color="#0000ff" size="5">Дзяржаўныя святы Беларусі, іншыя святочныя і памятныя дні, якія адзначаюцца ў краіне</font></font>

<blockquote>

 Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь. 

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

    Галоўнае свята Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка.

     Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які быў пакладзены ў аснову працэсаў інтэграцыі дзвюх дзяржаў. 

Изображение

</blockquote> <blockquote style="text-align: justify;"><font color="#0000ff" size="4">Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь</font></blockquote> <blockquote>

2-я нядзеля мая - Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Свята прысвечана галоўным сімвалам краіны, якія ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства і з'яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. 

Дзень Перамогі

 

9 мая Беларусь святкуе перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне (Другой сусветнай). У краіне гэта адна з самых шануемых дат, таму што перамога дасталася вялікай цаной - загінуў кожны трэці беларус. 

Ветэраны вайны ў Беларусі карыстаюцца асаблівай пашанай, таму ўрачыстыя шэсці ветэранаў - галоўнае святочнае мерапрыемства Дня Перамогі. Яны праходзяць па ўсёй краіне. 

Дзень Незалежнасці

У Беларусі Дзень Незалежнасці - галоўнае дзяржаўнае свята. Ён адзначаецца 3 ліпеня - у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Галоўнае мерапрыемства свята - урачысты парад. У Мінску ён праводзіцца на праспекце Пераможцаў і нагадвае аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду краіны, а таксама дэманструе дасягненні суверэннай Беларусі

</blockquote> <blockquote>

Святы і памятныя дні ў Беларусі.

1 студзеня - Новы год. 

7 студзеня - Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае). 

23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 

Хоць галоўныя героі гэтага дня ваеннаслужачыя, у Беларусі ён лічыцца святам усіх мужчын. 

8 Сакавіка - Дзень жанчын.

 Свята было заснавана ў хуткім часе пасля рэвалюцыі 1917 года. У сучаснай Беларусі 8 Сакавіка з'яўляецца святам Вясны і днём, калі ўшаноўваюць жанчын. 

1 Мая - Свята працы. 

Дзень працы - адзін з папулярных святаў у Беларусі. У гэты дзень праводзіцца мноства канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Многія святкуюць яго, робячы пікнікі.  Больш падрабязна пра кухню Беларусі

7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. 

25 снежня – Нараджэннее Хрыстова (каталіцкае). Памятныя дні У Беларусі афіцыйна ўстаноўлены памятныя дні, у якія прынята ўспамінаць ахвяр вялікіх трагедый, аддаваць даніну павагі памерлым. 

Дзень памінання памерлых (Радаўніца) - 9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня. У гэты дзень прынята наведваць могілкі, прыводзіць у парадак магілы сваякоў і блізкіх людзей. 

26 красавіка - Дзень чарнобыльскай трагедыі.

 

 22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. 

Народныя святы.

 Нараўне з афіцыйнымі ў Беларусі застаюцца папулярнымі старажытныя народныя святы, адзін з якіх - Купалле. Ён адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Святкаванне суправаджаецца народнымі абрадамі, песнямі, карагодамі. Абавязковыя атрыбуты свята - рытуальныя скачкі праз вогнішча і купанне.

 Каляндар святочных і памятных дзён, якія з'яўляюцца нерабочымі ў Беларусі

</blockquote>

<blockquote> <blockquote>

1 студзеня - Новы год

</blockquote> <blockquote>

7 студзеня - Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае)

</blockquote> <blockquote>

8 Сакавіка - Дзень жанчын

</blockquote> <blockquote>

9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня - Радаўніца

</blockquote> <blockquote>

1 Мая - Свята працы

</blockquote> <blockquote>

9 Мая - Дзень Перамогі

</blockquote> <blockquote>

3 Ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

</blockquote> <blockquote>

7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

</blockquote> <blockquote>

25 снежня - Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае)

</blockquote> </blockquote>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.