Наш музей – сапраўдная скарбніца для правядзення заняткаў. Тут праводзяцца тэматычныя ўрокі не толькі па беларускай літаратуры і мове, але і па гісторыі, грамадазнаўству, выхаваўчыя гадзіны, піянерскія зборы, конкурсы чытальнікаў, канферэнцыі, завочныя падарожжы, інфармацыйныя гадзіны.
Усе мерапрыемствы, звязаныя з дзейнасцю музея, праводзяцца ў залежнасці ад узроставых асаблівасцей вучняў. Так вучні малодшых класаў пачынаюць сваё знаёмства з музеем з агляднай экскурсіі. Тут яны знаёмяцца з жыццём, традыцыямі, побытам і звычаямі сваіх продкаў.
Навучэнцаў сярэдняга і старэйшага звяна больш цікавяць экспазіцыі аддзела гісторыі. Вучні каля гэтых экспазіцый знаёмяцца з гісторыяй паходжання назваў вёсак на тэрыторыі сельскага Савета, знаёмяцца з гісторыяй школы, даведваюцца аб жыцці і барацьбе аднавяскоўцаў у гады Першай сусветнай, ВАВ.
Работа музея не абмяжоўваецца правядзннем экскурсій. Таксама ў музеі праходзяць урокі па гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і мове.
Традыцыйным стала правядзенне урокаў Мужнасці ў гонар Дня Перамогі, гадавіне вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Прадаўжаецца работа па папаўненню музейнага фонду новымі экспанатамі і матэрыяламі.