Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Характарыстыка музея

Дата: 20 июня 2017 в 10:29, Обновлено 14 сентября 2017 в 11:32

Рака пачынаецца з ручаёў і крыніц, дрэва расце з каранёў, чалавечая годнасць і вартасць нараджаецца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме, з любові да матчынай мовы, з ведання яе гісторыі, з пашаны да спадчыны.

     Школьны краязнаўчы музей быў адкрыты ў 1995 годзе. Ініцыятарам стварэння музея, пры актыўнай падтрымцы адміністрацыі школы, была М.І. Багдановіч, старэйшая піянерважатая, мясцовы краявед. У цяперашні час кіраўніком музея з'яўляецца А.А. Міхалкоўскі.

Задача работы  музея: захаванне роднай культуры і мовы, асэнсаванне гісторыі, спадчыны, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці і годнасці. 

Мэта работы музея: абудзіць цікавасць да роднага краю, да малой Радзімы, выклікаць гонар за сваіх землякоў, даказаць, што нам ёсць чым ганарыцца.

Усе экскурсіі нязменна пачынаюцца  з кутка, у якім сабраны матэрыялы старажытнасці . Тут сабраны  дакументы даўнейшых  часоў, рэчы сялянскага побыту мінулых стагоддзяў, якія цудам захаваліся. У нашым музеі вы пачуеце легенды пра маёнтак Агінскіх,  пра таямніцы з'яўлення знакамітага паланеза,  гукі  якога  некалі чароўна  луналі  над  Залескай  зямлёй.

     Жыццё ж на залескай зямлі зарадзілася значна раней, чым з’явілася само мястэчка. 

У музеі знаходзіцца каля 300 экспанатаў асноўнага і дапаможнага фондаў. Іх колькасць пастаянна павялічваецца дзякуючы намаганням вучняў, настаўнікаў,бацькоў.

Наш музей з’яўляецца цэнтрам краязнаўчага руху ўсяго Залескага сельскага савета. 

Школьны музей — памочнік настаўніку:

— шырокае выкарыстанне матэрыялаў музея садзейнічае павышэнню цікавасці вучняў да гісторыі роднага краю, актывізуе ўвесь вучэбны працэс;

— краязнаўчая работа садзейнічае ўстанаўленню сувязі паміж прадметамі: літаратурай, гісторыяй, геаграфіяй, біялогіяй, працай;

— краязнаўчая работа дапамагае разгарнуць у школе рух да масавага ўдзелу вучняў у турызме;

— музейныя экспанаты выкарыстоўваюцца ў якасці наглядных дапаможнікаў на ўроках.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.