Новости 5 класс
Сегодня в нашем классе прошло мероприятие " Злой волшебник наркотик" в рамках антинаркотической акции "Миссия жить".
СЛУЖБА 101: За безопасность вместе!
с 16 октября по 14 ноября проводится республиканская акция по предупреждению пожаров и гибели людей от них в жилищном фонде «За безопасность вместе».
В период с 16 по 21 октября приглашаем всех желающих к участию в мероприятиях в рамках антинаркотической акции «Миссия жить».
Осень богата на праздники... Но самый главный - это День матери.... Много самых прекрасных слов говорим мы самому близкому и родному человеку. Дарим подарки, цветы, нашу любовь и внимание... Мы приглашаем всех мам и бабушек принять участие в наших мероприятиях.
З 1 кастрычніка па 15 кастрычніка ва УА пройдзе дабрачынная акцыя " Клопат і цяпло пажылым"
1 кастрычніка " Дзень пажылых людзей".
Таму ва УА у суботу пройдзе дабрачынная акцыя
“ Дом без адзіноты”
В субботу для учащихся 5 класса было проведено спортивное соревнование " В здоровом теле- здоровый дух"
В субботу, 02.09. состоится праздник «Спортивному движению – наше уважение!» Начало в 10.00. Всех ждём!
Уважаемые учащиеся и родители!
Залесский ясли-сад - средняя школа приглашает вас на торжественную линейку, посвященную началу нового учебного года.
Ждём вас 1 сентября 2017 года в 09.30.
В День знаний первый урок пройдет на тему "Беларусь - мая Айчына"
11.00 приглашаем родителей на общешкольное родительское собрание.
Класны кіраўнік і вучні ІV класа сардэчна запрашаюць усіх пачаткоўцаў, іх бацькоў і настаўнікаў на свята "Бывай, пачатковая школа!", якое адбудзецца 29 мая ў 12.00 г. у актавай зале школы.
Тыдзень маці ў ІV класе распачаўся конкурсам вершаў "Пагаворым сёння мы аб маме", у якім бралі ўдзел 8 вучняў. У пачатку мерапрыемства гледачам быў прадстаўлены музычны відэаролік пад назвай "Маміна сэрца". Потым дзеці прачыталі на памяць сардэчныя, поўныя любові і павагі вершы аб самым блізкім і родным чалавеку. Затым дзяўчынкі 4 класа праспявалі лагодную песню аб маме. Напрыканцы мерапрыемства журы аб'явіла пераможцаў конкурсу: Зімагляд Ульяна (І месца), Мацаль Таццяна (ІІ месца) і Сырай Настасся (ІІІ месца). Яны атрымалі ганаровыя граматы. Дапамогу ў арганізацыі конкурсу і вызначэнні лепшых чытачоў аказалі вучаніцы 8 класа Кенько Ангеліна, Клімец Алена і Марыніна Паліна, за што ім выказваем сваю ўдзячнасць. Тыдзень працягваецца падрыхтоўкай святочных сувеніраў і музычных віншаванняў для нашых матуль.
5 верасня вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у Дні здароўя, які традыцыйна праводзіцца ў першую суботу верасня. Спачатку дзеці былі запрошаны на пасяджэнне клуба "Здаравячок" пад назвай "Формула здароўя". Каманды ўдзельнічалі ў віктарыне, разгадвалі загадкі, гулялі ў гульні, спявалі песні, слухалі вершы. Малодшыя школьнікі даведаліся, што такое стрэс і як ад яго пазбавіцца. Галоўнымі фактарамі здароўя былі вызначаны: актыўны вобраз жыцця, загартоўванне, добры настрой, спорт, правільнае харчаванне, адсутнасць шкодных звычак. Потым пачаткоўцы прабеглі па 30 м парамі і паспаборнічалі паміж сабой у масавым забегу па крузе на школьным стадыёне.
Паважаныя бацькі, рыхтуйцеся разам з дзецьмі да новага навучальнага года загадзя. Дадзены спіс вам у дапамогу.
19 мая да нас у школу на сустрэчу з вучнямі-пачаткоўцамі завітала беларуская пісьменніца-казачніца Алена Масла. Дзеці з захапленнем слухалі яе цікавы расповяд аб сваім "смачным" прозвішчы, аб ажыўшых у яе творах апалоніку і патэльні, аб калекцыі божых каровак, якія "жывуць" у яе кватэры і, канечне ж, аб створаных рукой пісьменніцы казачных гісторыях, вандроўках і падарожжах. У дзяцей і дарослых засталіся вельмі прыемныя ўражанні ад сустрэчы. Будзем чытаць ужо надрукаваныя казкі Алены Масла і чакаць новых твораў!
Вучні 2 класа прынялі актыўны ўдзел у акцыі. 5 мая ў школе адбыўся кірмаш, сродкі ад якога былі накіраваны для ўшанавання памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны землякоў і набыцця падарункаў для шаноўных ветэранаў. 7 мая ў класе прайшоў конкурс малюнкаў "70 год пад мірным небам!", а 8 мая клас прыняў ўдзел ў мітынгу, прысвечанаму 70-годдзю Перамогі, які адбыўся каля помніка загінуўшым землякам.
30 красавіка вучні 1 і 2 класаў наведалі музей-сядзібу М.К.Агінскага. Абноўленая сядзіба нашага знакамітага земляка ўразіла нас сваёй прыгажосцю і гасціннасцю. З дапамогай экскурсаводаў дзеці не толькі даведаліся шмат новага і цікавага з жыцця М.К.Агінскага, але і пазнаёміліся з героямі таго часу і нават змаглі станцаваць паланэз. Мы пакідалі сядзібу, але не развітваліся з ёй. У нас маецца цудоўная магчымасць і далей сачыць за яе лёсам і наведваць зноў і зноў гэты найпрыгажэйшы куточак роднага Залесся...
10 красавіка ў рамках акцыі "Тваё здароўе ў тваіх руках" паміж вучнямі 1-га і 2-га класаў адбылася спартландыя пад назвай "Разам весела гуляць". Спаборніцтвы аказаліся вельмі вясёлымі і захапляючымі. Удзельнікі каманд "Маланка" і "Зорачкі" стараліся паказаць усе свае самыя лепшыя спартыўныя якасці. Балельшчыкі вельмі актыўна хварэлі за сваіх сяброў і аднакласнікаў. З невялікай перавагай перамагла каманда вучняў 2 класа. Усе ўдзельнікі атрымалі ганаровыя граматы.